У 1839 годзе ў вёсцы Закозель цяперашняга Драгічынскага раёна з’явілася капліца неверагоднай прыгажосці. Належала яна знакамітаму роду Ажэшак, тут часта бывала і вядомая пісьменніца Эліза Ажэшка. Калі зірнуць, напрыклад, на малюнак Напалеона Орды 1850 года, то можна ўбачыць, што гэта быў храм неверагоднай прыгажосці. Не менш багатым было і ўнутранае ўбранства капліцы, якое ўключала ў сябе карункі тонкіх нервюраў на зводах столі, скульптуры і вітражы.

На жаль, на сёння амаль нічога з пералічанага не засталося. Пасля паўстання Каліноўскага храм канфіскавалі ва ўласнікаў, і, нягледзячы на кволыя спробы захаваць будынак, апошнія 150 год ён толькі прыходзіў у заняпад. Тым не менш, капліца ўражвае сваёй архітэктурай і па сённяшні дзень. А самы незвычайны выгляд капліцы можна ўбачыць цёмнымі жнівеньскімі начамі. Адразу каля Заказелі пачынаюцца бяскрайнія прасторы балота Званец, таму неба там заўсёды вельмі цёмнае, а зоркі — яркія і блізкія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?