Французскі акцёр і вінароб Жэрар Дэпард'ё, які двойчы наведваў Беларусь і выказваў намер пажыць у нас «сярод сялян», атрымаў участак у вёсцы Лапаравічы, піша Tut.by.

Паводле выпіскі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, у вёсцы па рашэнні Папярнянскага сельвыканкама ад 26 сакавіка 2019 года быў выдзелены зямельны ўчастак на 0,1500 га для для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома.

Дамова арэнды на гэты ўчастак у той жа дзень, 26 сакавіка, заключана паміж Папярнянскім сельвыканкамам і грамадзянінам Расіі, які прапісаны ў Саранску, Жэрарам Ксаўе Дэпард'ё на 99 гадоў.

Гадавы кошт арэнды — 132,96 рубля.

Участак для Дэпард'ё знаходзіцца у раёне вуліцы Спартыўнай. Суседзямі французскага акцёра сталі Дар'я Домрачава і яе трэнер Адрыян Цыбульскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?