25 жніўня ў Гомелі кіроўца «Нісан Сані» здзейсніў ДТЗ, пасля якога з'ехаў, паведамляе міліцыя.
А літаральна праз некалькі хвілін гэты ж аўтамабіль на іншай вуліцы, рухаючыся на чырвоны сігнал святлафора, наехаў на 44-гадовую жанчыну-пешахода. З траўмамі яна была шпіталізавана ў бальніцу.
30-гадовы кіроўца, пазбаўлены правоў у 2018 годзе, зноў сеў за руль п'яным.





