Надзіманы матрац-ложак Intex — 79,99 рубля (зніжка 60%)
Калі вы часта прымаеце гасцей ці калі любіце начоўкі на прыродзе ў добрае надвор’е, то такая рэч можна стаць незаменнай. Матрац на два месцы памерам 157 на 203 сантыметры можа вытрымаць вагу ў 273 кілаграмы. Яго лёгка надзімаць дзякуючы ўбудаванай помпе.
Ужо можна пачынаць рыхтавацца да наступнага турыстычнага сезону — да 4 верасня ў «ГІПА» дзейнічае касмічная зніжка.
Пральны парашок Ariel Automat, 3 кг — 8,99 рубля (зніжка 55%)
Памятаеце рэкламу Ariel пра марафон чысціні, калі гараджане актыўна ставяць плямы на ідэальна белую тканіну, а потым глядзяць, як з імі справіцца парашок? Канечне, у рэкламе заўжды ўсё надта прыгожа, але ніхто не будзе спрачацца з тым, што Ariel — адзін з найлепшых парашкоў.
А са зніжкай 55% у «ГІПА» ён яшчэ больш выйграе ў канкурэнтаў.
Карта памяці microSDHC з адаптарам MIREX 16GB — 9,99 рубля (зніжка 52%)
Пры дапамозе карты памяці фармату microSD вы захаваеце ўсе неабходныя файлы і дадаткі на сваём смартфоне, а адаптар дапаможа пры патрэбе выкарыстоўваць карту для фотаапарата ці ноўтбука. Дробязь, але вельмі карысная.
Да 4 верасня ў крамах «ГІПА» на зніжцы.
Кандыцыянер для бялізны Lenor — 5,99 рубля (зніжка 48%)
У дадатак да пральнага парашку раім набыць і кандыцыянер для бялізны. З ім рэчы становяцца больш мяккімі, прыемна пахнуць і ў дадатак прасуюцца куды лягчэй.
Ажно 14 відаў кандыцыянера Lenor цяпер у «ГІПА» на акцыі. Вытворца гарантуе свежасць бялізны да аднаго тыдня. Вось і праверце.
Корм для катоў Felix Sensations, 85 грам — 0,49 рубля (зніжка 42%)
Падчас шопінгу не трэба забываць і пра братоў нашых меншых, якія чакаюць вас дома і мараць пра ласункі.
Парадуйце свайго коціка смачным кормам Felix Sensations — ажно восем розных смакаў па смешнай цане ў «ГІПА» да 4 верасня.
Сродак для мыцця посуду Morning Fresh, 450 мл — 2,19 рубля (зніжка 42%)
Працягваем тэму чысціні ў нашым топе. Morning Fresh, які таксама можна купіць у «ГІПА» на зніжцы — гэта прыемны свежы пах яблыка і лімона ў вашай кухні. Выбірайце, што вам падабаецца больш.
Печыва «Марыэрта» / «Чайны Слодыч люкс», 500 грам — 1,9 рубля (зніжка 32%)
Кубачкам гарбаты ці кавы мы сустракаем новы дзень, з ім жа ўвечары абмяркоўваем падзеі дня ў сямейным коле. Такія цырымоніі аб’ядноўваюць і зараджаюць пазітывам.
А каб жыццё было больш салодкім, у «ГІПА» вялікі пачак печыва «Слодыч» прадаецца са зніжкай 32%.
Пенка-шампунь Johnson’s, 300 мл — 5,49 рубля (зніжка 30%)
Гэта акурат той самы шампунь, што «проста казка» і «не шчыпле вочкі». Ванныя працэдуры стануць яшчэ больш прыемнымі. Бацькам можна не хвалявацца: сродак пратэставаны педыятрамі, не ўтрымлівае сульфаты і фарбавальнікі, а таксама мае гіпаалергенную формулу, якая мякка ачышчае скуру дзіцяці.
У «ГІПА» да 4 верасня пенка-шампунь на акцыі.
Сок Rich яблык/апельсін, 1 л — 2,09 рубля (зніжка 30%)
У адрозненне ад нектараў, якія мы часам памылкова часам называем «сокамі» і ў якіх шмат цукру, Rich — гэта 100% сок. Ён вырабляецца з канцэнтраванага соку і не ўтрымлівае цукар.
Тое, што трэба, калі вы сочыце за фігурай і ўжываеце толькі здаровыя прадукты.
Вяндліна «Балерон», 470 грам — 3,69 рубля (зніжка 25%)
Вяндліна — ідэальны варыянт для лёгкіх перакусаў. Сэндвічы, яечні, лаваш з начынкай — усё гэта складана ўявіць без каўбасы ці вяндліны.
Амаль паўкіло «Балерону» ў «ГІПА» да 4 верасня патаннела на 25%.
Падсумоўваем:
Прадукт | Цана на акцыі, рублі | Папярэдняя цана, рублі | Зніжка, % |
Надзіманы матрац-ложак Intex | 79,99 | 199,99 | 60% |
Пральны парашок Ariel Automat, 3 кг | 8,99 | 15,99 | 55% |
Карта памяці microSDHC з адаптарам MIREX 16GB | 9,99 | 20,99 | 52% |
Кандыцыянер для бялізны Lenor | 5,99 | 11,59 | 48% |
Корм для катоў Felix Sensations, 85 грам | 0,49 | 0,85 | 42% |
Сродак для мыцця посуду Morning Fresh, 450 мл | 2,19 | 3,49 | 37% |
Печыва «Марыэрта» / «Чайны Слодыч люкс», 500 грам | 1,69 | 2,49 | 32% |
Пенка-шампунь Johnson’s, 300 мл | 5,49 | 7,89 | 30% |
Сок Rich, 1 л | 2,09 | 3,00 | 30% |
Вяндліна «Балерон», 470 грам | 3,69 | 4,89 | 25% |
Усе акцыйныя прапановы тут:





