Жыхарка Нью-Ёрк знайшла зніклага 11 гадоў таму ката. Пра гэта паведамляе мясцовы тэлеканал ABC7.
Мэгі Уэлз згадвае, як 11 гадоў таму хтосьці адчыніў уваходныя дзверы яе дома, і трохгадовы кот Тыгр збег. «Мы ўсе вельмі перажывалі, — распавядае ўладальніца. — Так выйшла, што праз год мы пераехалі. Мы папрасілі новых гаспадароў дома звязацца з намі, калі яны заўважаць у двары ката. Але ён так і не вярнуўся».
Амерыканка была ўпэўненая, што рана ці позна яе гадаванец знойдзецца.
У выніку ката знайшла супрацоўніца мясцовага прытулку для жывёл Кэрал О'Конэл. Яна прызналася, што апошнія тры гады да яе дома прыходзіў бяздомны кот. «З кожным годам ён выглядаў ўсё горш, — адзначыла яна. — Я думала, што яго альбо згубіліі, альбо выкінулі на вуліцу, альбо ён і зусім быў дзікім».
Па словах О'Конэл, вясной кот стаў з'яўляцца часцей. Тады жанчына пазычыла на працы сканер і выявіла, што жывёліна чыпавана. Дзякуючы інфармацыі на чыпе, работніца прытулку звязалася з гаспадыняй Тыгра і 22 жніўня вярнула яго ў сям'ю Уэлз.
Улады адзначылі, што кот знаходзіўся ў даволі добрым стане, нягледзячы на гады, праведзеныя на вуліцы.





