Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Міністэрства адукацыі робіць неабходныя захады для бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі, але пры гэтым не мае намеру ўстанаўліваць татальны кантроль у школах.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка па выніках дакладу Аляксандру Лукашэнку, піша БелТА.

Закранаючы тэму бяспекі, міністр выказаў меркаванне, што гэта варта рабіць у рамках разумнага.

«Вы павінны разумець, што мы не будзем там ўстанаўліваць татальны кантроль. Усё ж школа — адкрытая сістэма, і школы часта з'яўляюцца свайго роду цэнтрам мікрараёна, пасёлка, горада. Да прыкладу, можна назіраць — стадыёны ў школ, хлопцы ў футбол гуляюць, а побач лаўкі, мамы з дзіцячымі каляскамі. Зноў жа ў школах ёсць спартзалы, басейны, у іх могуць займацца, напрыклад, па вечарах і мясцовыя жыхары, — працягнуў кіраўнік ведамства. — Таму мы не будзем рабіць школу нейкім рэжымным аб'ектам, куды ніхто не зможа зайсці. Але школы павінны разам з законнымі прадстаўнікамі, з вучнёўскім самакіраваннем, з заснавальнікамі ўстаноў адукацыі вызначыць парадак функцыянавання»

Міністр заўважыў, што вялікія спрэчкі ішлі наконт выкарыстання мабільных тэлефонаў у школах: «Мы пайшлі па шляху абмежавання — гэта значыць падчас урокаў без дазволу настаўніка карыстацца тэлефонамі, іншымі гаджэтамі нельга. Яны павінны знаходзіцца або ў спецыяльным месцы або ў выключаным стане ў партфелі школьніка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0