МУС і СК заблакавалі буйную хакерскую пляцоўку. Гэтая інтэрнэт-пляцоўка налічвала звыш 28 тысяч актыўных падпісчыкаў, штодзённая колькасць наведванняў дасягала некалькіх тысяч. Штодня на ёй размяшчаліся парады для ўзлому розных камп'ютарных сістэм, выкладваліся платныя і бясплатныя праграмы для гэтых мэтаў.

Дзясяткі найменняў шкоднаснага праграмнага забеспячэння (траяны, кейлогеры, стылеры, ратнікі і г.д.) прызначаліся для ўзлому камп'ютарных сістэм, атрымання дыстанцыйнага доступу да камп'ютараў карыстальнікаў, крадзяжу канфідэнцыйнай інфармацыі і рэквізітаў банкаўскіх карт, схаванага заражэння вірусамі персанальных камп'ютараў як простых грамадзян, так і прадпрыемстваў розных форм уласнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0