Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

«Мы сёння атрымалі лічбы па заробках. Ён расце. І лічба па ліпені — 1128 рублёў [554 даляры ў эквіваленце — НН]. Сярэдні заробак нарастаючым вынікам ужо 1055 рублёў» — паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БелТА.

«Гэта некалькі вышэй за тыя параметраў, якія планаваў урад. І, адпаведна, гэта на нас накладае дадатковыя абавязацельствы па пошуку сродкаў для таго, каб заробкі бюджэтнікаў, пенсіі трымаліся на устаноўленых вамі узроўнях - 80% і 40% да сярэдняй заработнай платы», — сказаў у час дакладу Сяргей Румас.

У чэрвені сярэдні заробак складаў 1080,5 рубля [$522]. Такім чынам рост за месяц склаў 47,5 рубля, або 32 даляры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0