Калі ў Гародні счырванеюць клёны,
А верасень на цвік павесіць ветах,
Я захачу зацята збегчы ў лета.
Куплю сабе квіток да Барселоны.
Туды ляцець — не крыламі праз вецер,
Гадзіны тры да гэтых каталонцаў.
У іх цяпло. Там ліпеньскае сонца.
Я дні чатыры зноў пабуду ў леце.
І можа ў вечаровую гадзіну,
З зялёных не па-восеньску прысадаў
Пачую я з нябёсаў над Саграда
Па-беларуску клёкат жураўліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?