Фота: Юры Матусевіч.
«10 жніўня ў каралеўскiм Гродне прайшла чарговая, 7-я па лiку, сустрэча Матусевiчаў. У мерапрыемстве ўзялi ўдзел носьбiты прозвiшча з Беларусi, а таксама госцi з Расii. Арганiзатары правялi цiкавую экскурсiю па старым месце, а таксама падрыхтавалi арыгiнальную забаўляльную праграму. Асаблiвага каларыту мерапрыемству дадала зробленая напярэдаднi родавая харугва.
Па традыцыi для камунiкацыі ўдзельнiкi выкарыстоўвалi беларускую мову», — напісаў нам чытач «Нашай Нівы» Юры Матусевіч.