На афіцыйным сайце Алімпіяды 2020 года чатыры расійскія выспы Паўднёвых Курылаў паказалі ў складзе Японіі, піша РІА Навіны.
У раздзеле маршруту алімпійскага агню Кунашыр, Шыкатан, Ітуруп і Хабамаі «аднесеныя» да прэфектуры Хакайда.
Дыялог Расіі і Японіі доўгія гады азмрочвае адсутнасць мірнай дамовы.
Японія прэтэндуе на астравы, спасылаючыся на двухбаковы трактат 1855 года. Іх вяртанне Токіа ставіць умовай заключэння міру з Расіяй, які па сканчэнні Другой сусветнай вайны так і не быў падпісаны.
Масква ж кажа, што паўднёвыя Курылы ўвайшлі ў склад СССР па выніках Другой сусветнай вайны і расійскі суверэнітэт над імі сумневу не падлягае.