Змяняюцца межы, плошча і склад зямель Бярэзінскага біясфернага запаведніка і нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры». Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі, піша БелТА.

У прыватнасці, са складу зямель Бярэзінскага біясфернага запаведніка, якія ўтвараюць яго тэрыторыю, выведзены зямельныя ўчасткі некаторых землекарыстальнікаў, мэтавае прызначэнне якіх не адпавядае прыродаахоўным мэтам. Таксама змяняюцца межы, плошча і склад зямель ахоўнай зоны запаведніка.

Што тычыцца нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», яго плошча цяпер будзе складаць 64 216,33 га (раней 64 493,3 га), а плошча запаведнай зоны — 3407,2 га (раней 3406 га).

Таксама змяняюцца межы, плошча і склад зямель зоны рэгуляванага выкарыстання, рэкрэацыйнай, гаспадарчай і ахоўных зон нацыянальнага парку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0