15 ліпеня ў Мінскім заапарку ўпершыню нарадзіўся дзіцяня ў каціных лемураў.

Хоць ката (так па-іншаму называюць каціных лемураў) жывуць у заапарку даўно, малых ад іх удалося атрымаць ўпершыню, паведамляе прэс-служба.

Малое — дакладная копія маці, бадзёрае і вясёлае, моцна чапляецца за яе поўсць, пералазячы з жывата на спіну маці (а то і на яе галаву).

Самка ж па-ранейшаму носіцца па вальеры і, падобна, абсалютна пэўная ў бяспецы малога.

Зазвычай самкі з дзіцянятамі трымаюцца асобна ад іншых членаў зграі. Але ў каціных лемураў зусім не так. Клопаты пра малое з мамай Сымонай імкнецца падзяліць самец Джуліян. Адпачываюць яны, счапіўшыся шчыльным клубком — немагчыма разабраць, дзе хто. Другая дарослая самка Скудра таксама цікавіцца малым.

Самкі лемураў прыехалі ў Мінск у 2014 годзе з Рыжскага заапарка. Яны - родныя сёстры, але рознага веку: Сімоне 8 гадоў, Скудры 15. Самец Джуліян зусім малады - яму ўсяго 2 гады. Прыехаў ён з Новасібірскага заапарка ў снежні 2017 года, яшчэ падлеткам.

Каціных лемураў можна пабачыць у вальеры на старой тэрыторыі заапарка па суседстве з японскім макакамі, чарнабурымі лісамі і барсукамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0