Праваахоўнікі паспрабавалі затрымаць прыезджага мужчыну ў горадзе Ротвайль, паведамляе БелТА са спасылкай на выданне Die Stuttgarter Zeitung. У момант затрымання ён пакусаў супрацоўніка паліцыі, а затым службовага сабаку.

Інцыдэнт адбыўся на фестывалі. Наведнікі пачалі скардзіцца на агрэсіўнага мужчыну. Праваахоўнікі паспрабавалі затрымаць яго, аднак мігрант вырашыў так проста не здавацца. У момант, калі яго 22-гадовы таварыш на імгненне адцягнуў увагу жанчыны-паліцэйскай, мужчына ўкусіў праваахоўніцу і кінуўся бегчы.

Схавацца яму не ўдалося, за ім пабег службовы сабака. Але зламыснік некалькі разоў укусіў і сабаку, калі той дагнаў яго.

Урэшце агрэсіўнага мігранта даставілі ў паліцэйскі ўчастак, дзе яму выставілі абвінавачванне ў нападзе і супраціве паліцыі. Што стала прычынай такіх паводзінаў — пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0