З «хіміі» ў Ваўкавыску збег 34-гадовы гродзенец, асуджаны за незаконны зварот наркотыкаў. Пазняк Святаслаў Часлававіч сышоў з тэрыторыі папраўчай установы адкрытага тыпу днём 26 мая, і да гэтага часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома. Паводле інфармацыі міліцыі, ён можа наведваць храмы і манастыры, піша tut.by

Фота: labur.by.

На выгляд мужчыну 30-35 гадоў, рост 183 см, хударлявага целаскладу, цёмныя валасы.

Асаблівая прыкмета: радзімая пляма на шыі злева. Быў апрануты ў шэра-чорную байку з капюшонам, чорныя штаны спартыўнага тыпу і цёмныя красоўкі. Таксама асуджаны можа быць апрануты ў камуфляж зялёнага колеру.

Паводле інфармацыі партала labur.by, уцекача бачылі ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Пры сабе можа мець кнопкавы раскладны мабільны тэлефон Samsung, фатаграфіі і лікі святых. Пабачыўшы царкву, крыж і абразы моліцца і хрысціцца.

Калі вы бачылі гэтага мужчыну альбо ведаеце пра яго месцазнаходжанне, міліцыя просіць тэлефанаваць: (801512) 43803 або +375 (29) 7306731 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0