Пекіну варта заключыць гандлёвую здзелку з Вашынгтонам да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, якія адбудуцца ў лістападзе 2020 года. Пра гэта амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп напісаў у сваім Twitter.
Ён папярэдзіў, што ў выпадку яго пераабрання на другі тэрмін пагадненне будзе нашмат больш жорсткім для Пекіна або наогул не будзе падпісана. Трамп таксама нагадаў, што ў ліпені эканоміка Кітая паказала найгоршы вынік за апошнія 27 гадоў, у той час як амерыканская эканоміка мае больш пазітыўную дынаміку.