У 14.50 у Ашмянскім раёне здарылася смяротнае ДТЗ. На трасе Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы паблізу вёскі Навасёлкі 33-гадовая жанчына на Citroen не справілася з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся, паведамляе МУС.

Загінула сама кіроўца і 32-гадовы мужчына на пярэднім сядзенні. Іншы, 30-гадовы мужчына, які знаходзіўся на заднім сядзенні, выжыў. Усе трое — жыхары Ашмянскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0