Намеснік генеральнага пракурора прынёс апеляцыйны пратэст у судовую калегію па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда на прысуд у дачыненні да галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў.

Галоўнага інжынера МЗКЦ, якога трымалі пад следствам больш за чатыры гады, зноў апраўдалі — і нарэшце вызвалілі

У пратэсце пастаўлена пытанне аб адмене прысуду з накіраваннем справы на новы разгляд. Падставай, на думку пракуратуры, стала неадпаведнасць высноваў суда фактычным абставінам справы.

Суд першай інстанцыі 19 ліпеня прызнаў галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача невінаватым. Ён быў апраўданы за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Як паведамлялася, мужчыну за атрыманне хабару затрымалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Суд Першамайскага раёна Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу 29 траўня. Андрэю Галавачу было выстаўлена абвінавачванне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0