Чэмпіён свету па версіі Сусветнай баксёрскай арганізацыі (WBO) у паўцяжкай вазе расеец Сяргей Кавалёў быў зняты з самалёта, які ляцеў з Халівуду (штат Фларыда) у Лос-Анджэлес, з-за непрыстойных паводзін. Пра гэта паведамляе партал The Athletic.
Інцыдэнт адбыўся 15 ліпеня. Перад узлётам адна з пасажырак абвінаваціла Кавалёва ў тым, што ён схапіў яе за руку, пацалаваў і кінуў у яе грошы. Жанчына паскардзілася на расейскага баксёра персаналу самалёта, заявіўшы, што адчувае сябе «няёмка і небяспечна». Акрамя таго, па інфармацыі выдання, Кавалёў таксама ўступіў у «лютую спрэчку» з іншымі пасажырамі.
У выніку 36-гадовы баксёр быў зняты з рэйса з фармулёўкай «за непрыстойныя паводзіны». Пры гэтым адзначаецца, што спартсмен не быў затрыманы, расследаванне па факце інцыдэнту не праводзіцца.
На рахунку Кавалёва 33 перамогі (28 накаўтам), тры паразы і адна нічыя. Свой наступны паядынак ён правядзе 24 жніўня ў Чалябінску супраць брытанца Энтані Ярда.





