Аляксандра Петраўца, ваеннага камісара Слуцкага і Старадарожскага раёнаў, прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і пазбавілі звання палкоўніка. Прадпрымальнік Аляксандр Шыянаў атрымаў два гады «хіміі», піша Інфа-Кур'ер.

Суд Слуцкага раёна прызнаў Аляксандра Петраўца і Аляксандра Шыянава вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў па ўсіх артыкулах.

У даход дзяржавы з Петраўца спагоняць працэсуальныя выдаткі ў памеры 510,64 рубля. Яго маёмасць пакінулі пад арыштам. Маёмасць Шыянава ад арышту вызвалілі.

Нагадаем, затрыманы ў студзені палкоўнік Аляксандр Петравец абвінавачваўся ў атрыманні хабараў за вызваленне ад службы, падбухторванні ў злачынстве і дачы хабару. Таксама па справе праходзіў другі абвінавачаны — Аляксандр Шыянаў, слуцкі прадпрымальнік. Яму выставілі абвінавачанне за замах на злачынства і за даванне хабару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?