Следчы дэпартамент расійскага МУС звярнуўся ў суд з просьбай вынесці рашэнне аб завочным арышце экс-кіраўніка Дэмакратычнай партыі Малдовы, алігарха Уладзіміра Плахатнюка, перадае ТАСС. У Расіі яго абвінавачваюць у арганізацыі злачыннай супольнасці і валютных махінацыях.

26 чэрвеня Плахатнюку былі выстаўленыя абвінавачанні ў арганізацыі наркасіндыката, які арганізаваў пастаўкі наркотыкаў з Паўночнай Афрыкі ў краіны СНД. Па версіі следства, злачынная групоўка была створана ў 2012 годзе, ёй кіравалі набліжаныя да Плахатнюка крымінальныя лідары. Акрамя таго, МУС Расіі называла Плахатнюка падазраваным па справе аб вывадзе з Расіі соцень мільёнаў даляраў. Ведамства завочна выставіла Плахатнюку абвінавачванні.

Сам Плахатнюк упэўнены, што абвінавачванні матываваныя палітычна і што Масква такім чынам спрабуе яго запалохаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0