У аператыўна-дзяжурную службу Барысаўскага РУУС звярнуўся 49-гадовы жыхар Барысава. Мужчына паведаміў, што з дваровай тэрыторыі яго дома невядомы скраў 8 чыгунных пліт.

Аказалася, што крадзенае здаў 15-гадовы дзевяцікласнік.

Падлетак прызнаўся, што ідэя аб крадзяжы ў яго галаву прыйшла спантанна. Шпацыруючы раніцай па прыватным сектары, ён звярнуў увагу на чыгунную плітку, якая ляжала ў двары, і вырашыў, што на ёй можна падзарабіць. Непаўналетні бесперашкодна пракраўся ўнутр двара і праз шчыліну пад плотам стаў працягваць пліты.

Падлетку ўдалося «зарабіць» каля 60 рублёў. Заробленыя грошы ён паклаў у сваю скарбонку — збіраў грошы на новы тэлефон.

Завялі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0