Выдатная магчымасць забяспечыць сябе бульбай на зіму.
«Прысвячаецца тым, хто ў школе не любіў Гісторыю Беларусі! Так, і я таксама не сказаць, каб фанацеў па гэтым прадмеце. А цяпер ва да чаго дакаціўся
Калі ў каго ёсць самы першы нумар гэтага часопіса (# 1 за 2018 год) і ён гатовы ім са мной падзяліцца (прадаць) - таму мяшок бульбы», — напісаў сёння ў Фэйсбуку Андрэй Шустаў.
Не прайшло і некалькіх гадзін, як іншы чытач «НГ» пад нікам @Alex_Cheese падвоіў стаўку.





