У суботу, 28 ліпеня, Кастрычніцкая вуліца была ўпрыгожаная як для сапраўднага вяселля. У 19.00 туды пад’ехаў лімузін, з якога выйшаў гусь Харвістэр і яго «нявеста» Крышна.
Гаспадар гусей Андрэй дапамог птушкам дабрацца да спецыяльна зробленага для іх пастаменту, дзе супрацоўніца ЗАГСа зачытала шлюбную клятву, затым гусі абмяняліся пярсцёнкамі, якія надзелі ім на шыю.
У гаспадара гуся ў Ютубе ёсць адмысловы канал, дзе ён размяшчае відэа з прыгодамі свайго гадаванца.
0
0
0
0
0
0