pixabay.com

pixabay.com

Са жніўня 2019 году ад выплаты падаходнага падатку вызваляюцца людзі, маладзейшыя за 26 гадоў. Адпаведнае палажэнне за тры месяцы да выбараў прыняў урад Польшчы, паведамляе Deutsche Welle.

Кіруючая партыя «Права і справядлівасьць» (ПіС) спадзяецца, што новае становішча павялічыць ўзровень занятасці сярод моладзі і прадухіліць нелегальную працу. Акрамя ўзросту, умовай для вызвалення ад падаткаў з'яўляецца гадавы заробак у памеры, якi не перавышае 20 тыс. еўра ў эквіваленце. Закон не распаўсюджваецца на заснавальнікаў кампаній.

Цяпер жа калі гадавы даход складае мізэрную суму, якая не перавышае 3091 злотых, дзяржава не спаганяе падатку. Калі асоба мае гадавы даход у памеры, якi не праўзыходзіць 85528 злотых, падатак складае 18%. Тым, хто ў год атрымлівае больш за названую суму, з ўсяго, што звыш яе, трэба плаціць 32%.

Па звестках польскага ўрада, дзеянне падатковай льготы адчуюць на сабе каля двух мільёнаў чалавек. Эканамічныя эксперты спадзяюцца, што яна таксама прыцягне на польскі рынак моладзь з Украіны, што дапаможа вырашыць пытанне з недахопам у Польшчы кваліфікаваных работнікаў. У 2018 годзе максімальная колькасць дазволаў на працу замежным грамадзянам было выдадзена менавіта грамадзянам Украіны (73%).

Некаторыя эканамісты скептычна рэагуюць на рашэнне ўвесці падатковую льготу для моладзі, лічачы гэта парушэннем замацаванага ў канстытуцыі краіны прынцыпу роўнасці. Апазіцыя абвінавачвае ўлады ў тым, што з дапамогай шчодрых сацыяльных праграм яны спадзяюцца заваяваць галасы на парламенцкіх выбарах, якія пройдуць у краіне восенню. Акрамя падатковай льготы ПіС таксама павялічыў дзіцячыя дапамогі і памер пенсій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0