Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін пагрузіўся ў батыскафе на дно Фінскага заліва. Знаходзячыся ў кабіне апарата «Сі Эксплорер-3» ён агледзеў дно заліва і патанулую падлодку Щ-308 «Сёмга».

Пуцін спусціўся на дно Фінскага заліва 27 ліпеня, каб ушанаваць памяць патанулых на борце лодкі падводнікаў у гады Другой вайны сусветнай вайны, якія падарваліся на нямецкай міне. Глыбіня апускання складала 50 м.

Падлодку Щ-308 «Сёмга» сканструявалі ў 1930 годзе на заводзе «Чырвонае Сормава», у 1935-м яна ўвайшла ў склад Балтыйскага флоту. У верасні 1942 года пасля знішчэння трох судоў праціўніка «Сёмга» атрымала пашкоджанні пры выбуху міны на лініі нямецкай міннай загароды «Зеенгель» («Марскі вожык»). На падлодцы знаходзіўся экіпаж з 40 чалавек.

Сёння ж Пуцін у Санкт-Пецярбургу сустрэўся з членамі сем'яў загінулых 1 ліпеня ў Баранцавым моры маракоў-падводнікаў з атамнай глыбакаводнай станцыі АС-31 («Лашарык»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0