Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў у сябе ў фэйсбуку фота з адэскага пляжу.
«Мы, усюды ахова, баявыя вадалазы, спецкантроль праходжання ў моры, на пляж — праз рамкі)))), а на заднім фоне відаць, як загараюць разведчыкі», — іранізуе украінскі прэзідэнт.
Побач з Зяленскім на фота — кіраўнік яго офіса Андрэй Богдан.
У сярэдзіне ліпеня Офіс прэзідэнта Украіны апублікаваў відэа з Зяленскім у чырвоных плаўках, які «асабіста праінспектаваў тэмпературу вады».