pixabay.com

pixabay.com

Дэкрэт №2, у сывязі з якім антытытунёвай заканадаўства ў Беларусі становіцца больш жорсткім, уступіў у сілу сёння, паведамляе БЕЛТА.

Дэкрэт утрымлівае шэраг забараняльных захадаў. У ліку асноўных — забарона на рэкламу вадкасцяў для электронных сістэм курэння, забарона іх рэалізацыі метадам адкрытай выкладкі, якая да гэтага датычылася продажу тытунёвых вырабаў.

У крамах і павільёнах гандлёвай плошчай памерам 1 тыс. і больш кв.м з 1 студзеня 2020 года продаж вышэйзгаданых тавараў будзе весціся толькі праз адасобленыя таварныя аддзелы.

З 1 студзеня 2022 года, будзе ўведзена забарона на выкарыстанне абсталявання, якое размяшчаецца над кантрольна-касавымі вузламі.

У мэтах стварэння бяздымнага асяроддзя аб'екты, у якіх забараняецца курэнне, падзелены на дзве катэгорыі: у якіх цалкам забаронена курэнне і немагчыма ствараць спецыяльныя зоны для курэння, і тыя, у якіх курэнне забаронена, але пры гэтым павінны быць створаныя адмыслова прызначаныя для гэтай мэты месцы.

Так, да аб'ектаў, у якіх устаноўлена поўная забарона на курэнне, аднесены станцыі метрапалітэна, грамадскі транспарт, ліфты, дзіцячыя пляцоўкі, аўтамабілі, калі ў іх прысутнічаюць дзеці ва ўзросце да 14 гадоў.

Да аб'ектаў, у якіх курэнне дазволена ў спецыяльна створаных для гэтай мэты месцах, аднесены арганізацыі аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры і спорту, арганізацыі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, гандлёвыя аб'екты, аб'екты бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання (у тым ліку так званыя летнія пляцоўкі), дзяржаўныя органы, вакзалы, аэрапорты, тэрыторыі пляжаў.

Аб'екты, дзе курэнне тытунёвых вырабаў забаронена, павінны пазначацца спецыяльным знакам аб забароне курэння, патрабаванні да якога і парадак яго размяшчэння вызначыць Міністэрства аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0