Дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы Масквы, пратэстуючы супраць нерэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў на мясцовых выбарах у сталіцы.

«Люди скандируют: «ФСБ позор России», «Долой власть чекистов» и «Россия без Путина», — перадае ў сваім анлайн-рэпартажы незалежны расійскі сайт «Медуза».

Лідары апазіцыі былі прэвентыўна арыштаваныя, ФСБ арганізавала ў Маскве шэраг ператрусаў, а людзей, што сабраліся каля будынка мэрыі, жорстка затрымлівалі. Схапілі больш за 700 чалавек. Тым не менш, калоны дэманстрантаў пратачыліся праз ачапленне і працягваюць рух па вуліцах цэнтра Масквы, скандуючы антыпуцінскія лозунгі.

Ізноў хапун у Маскве: 500 затрыманых на мітынгу «Дапускай» з патрабаваннем рэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў

У рэдакцыі тэлеканала «Дождж» і студыю «Навальны LIVE» у Маскве прыйшлі паліцейскія

У Маскве затрымалі ўжо 700 пратэстоўцаў. А раней затрыманых кандыдатаў адпусцілі і зноў затрымалі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0