У расійскім Санкт-Пецярбургу загінуў 40-гадовы блогер Павел Ш. з Оршы, аўтар відэаканала Road to film.

Як паведамляе тэлеграм-канал Mash, ён здымаў чарговы ролік на набярэжнай ракі Карпаўкі. Разам з дзвюма камерамі і дыгерам Аляксеем К. ён спускаўся ў каналізацыйны калектар глыбінёй каля 5 метраў.

У 4 раніцы яны перасталі выходзіць на сувязь, і іх сябры выклікалі ратавальнікаў.

І Паўла, і Аляксея знайшлі на дне калектара. Паводле папярэдняй версіі, блогер упаў з вышыні. Дыгеру, відаць, не хапіла кіслароду.

Ютуб-канал Road to film меў 580 тысяч падпісантаў. У свой час Павел стаў другім беларусам, які займеў статус «срэбная кнопка Ютуба».

Самае папулярнае відэа Паўла, пра падземную Маскву, сабрала 4,5 мільёна праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0