Аўстрыя абвясціла ў міжнародны вышук 65-гадовага грамадзяніна Расіі Ігара Ягоравіча Зайцава. Ён падазраецца ў працы на ГРУ і шпіянажы.

Гэта звязана са справай 70-гадовага палкоўніка арміі ў адстаўцы, якога западозрылі ў шпіянажы на карысць Расіі ў канцы 2018 года. Ён перадаваў Маскве інфармацыю аб міграцыйным крызісе, аўстрыйскай ваеннай авіяцыі і артылерыйскіх сістэмах, дэталёвую інфармацыю пра шматлікіх аўстрыйскіх высокапастаўленых вайскоўцаў, а таксама даныя па НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0