Аргенцінскі баксёр Уга Санцільян памёр ад траўмаў, атрыманых падчас паядынка супраць чэмпіёна Уругвая Эдуарда Абрэу.
10-раўндавы бой адбыўся ў суботу, 20 ліпеня, і скончыўся нічыёй.
23-гадовы Санцільян завяршаў бой з акрываўленым тварам, пасля чаго быў дастаўлены ў бальніцу.
Абследаванне выявіла ў спартсмена крывяны згустак у мозгу. Пасля аперацыі ў аргенцінца здарылася спыненне сэрца і дыхання.
Раніцай 25 ліпеня Санцільян памёр у бальніцы.





