Пасля аварыі пад нямецкім Хільдэсхаймам беларускі дальнабойшчык памёр ад сур'ёзных траўмаў, паведамляе Norddeutscher Rundfunk

Паводле паліцыі, у аўторак а 7-ай гадзіне раніцы 36-гадовы беларускі кіроўца мяняў на трасе кола. Яго бяспеку забяспечвала паліцыя. У гэтым жа кірунку па дарозе ехаў грузавік, вадзіцель якога не заўважыў небяспечнага месца і ўрэзаўся ў патрульную машыну, якая ад удару заехала ў прыпаркаваную фуру. Паміж аўтамабілем паліцыі і грузавіком знаходзіўся дальнабойнік, якога заціснула. Ад траўмаў ён памёр у бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0