Пад Слонімам у дрэва ўрэзаўся легкавік з 7 падлеткамі, паведамляе міліцыя.

Аварыя адбылася каля 17.00 25 ліпеня ў Слонімскім раёне. «Таёта», якой кіраваў непаўналетні, вылецела са жвіровай дарогі і ўрэзалася ў дрэва. 17-гадовы кіроўца быў заціснуты ў салоне. Пацярпеў таксама пасажыр, які ехаў на пярэднім сядзенні. Пяцярым хлопцам, якія сядзелі ззаду, дапамога аказвалася на месцы. Усе, хто знаходзіўся ў машыне, непаўналетнія, узростам 15-17 гадоў.

Вядома, што кіроўца ўзяў ключы ад бацькавай машыны без яго ведама. Ён з сябрамі збіраўся з'ездзіць на возера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0