Міністэрства замежных спраў Беларусі выступае за ўкараненне электронных віз. Пра гэта сёння паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БелТА.
«Як вы ведаеце, уведзены 30-дзённы бязвізавы рэжым для грамадзян амаль 80 краін. Мы не спыняемся на гэтым і працуем над далейшымі крокамі. Зараз падрыхтавалі ўраду прапановы па магчымым укараненні электроннай візы ў дачыненні да грамадзян трэціх краін», — сказаў Уладзімір Макей.
Ён выказаў надзею, што рэалізаваць гэты праект атрымаецца на працягу наступнага года.





