Новы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што Brexit адбудзецца без заключэння пагаднення з Бруселем, калі еўрапейскі бок адмовіцца перагледзець гэтыя дамоўленасці, паведамляе BBC.
«Я спадзяюся, што ЕС перадумае і не стане адмаўляцца ад унясення змяненняў у пагадненне аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС. Калі яны не перадумаюць, нам, вядома, прыйдзецца выйсці з ЕС без пагаднення па артыкуле 50», — сказаў Джонсан.