Васіль Салавей пасадзіў персік чатыры гады таму. Сёлета ўпершыню сабраў ураджай — аж два вядры.

Зацвіло дрэўца першы раз на другі год пасля пасадкі. А цяпер пачало радзіць паўнавартасна.

«Персікі не патрабуюць асаблівага догляду. Калі параўноўваць мае персікі з прывазнымі, то нашы меншыя па памеры, але саладзейшыя, скура ў іх мяккая і аксамітная. На будучы год буду пашыраць плантацыю персікаў. Яблыкі — гэта банальна. Ну, абрыкосы растуць у мяне, арэхі. Гэта таксама трывіяльна і нікога гэтым не здзівіш», — расказвае гаспадар персікаў.

Швагер гаспадара Віктар Варанец паспеў персікі ацаніць.

Швагер гаспадара Віктар Варанец паспеў персікі ацаніць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?