Фота Змітра Каспяровіча
25 ліпеня прыкладна ў 11:10 па праспекце Незалежнасці ў Мінску ехаў чырвоны аўтамабіль Dodge Caravan з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам. Калі машына пад’язджала да Мінгарвыканкама, яе заўважылі даішнікі
«Два аўтамабілі ДАІ адагналі машыну на вуліцу Ленінградскую, — распавядае Еўрарадыё відавочца Зміцер Каспяровіч. —Кіроўцу вывелі ды пасадзілі ў даішную машыну. Сцяг працягваў вісець. У нейкі момант да аўто падбег нейкі чалавек у цывільным, ададраў гэты сцяг і вельмі хутка збег»
Фота Змітра Каспяровіча