Скарачэнне адпачынку па доглядзе за дзіцем з 3 гадоў да двух у найбліжэйшы час не плануецца, паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Анатоль Дашко на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў сераду, паведамляе interfax.by.
«У Нацыянальным сходзе нават гаворкі не ішло аб скарачэнні адпачынку», - сказаў Дашко.
Аналагічнае меркаванне выказала кансультант упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Святлана Белаш.
«Мы не вядзем гаворку аб скарачэнні гэтага адпачынку», — заявіла яна.
0
0
0
0
0
0