За 10 свечак, купленых у рытуальнай краме, у царкоўнай лаўцы можна набыць толькі… адну.

Цана свечкі ў краме — ад 15 капеек за штуку, у царкве — ад 80 капеек за самую тоненькую свечку.

Што тычыцца іншых рытуальных рэчаў, то іх цана можа быць адносна роўнай, а можа і адрознівацца ў некалькі разоў.

Напрыклад, калі шалік у рытуальнай краме можна набыць за 4—6 рублёў, то ў царкве за такі самы папросяць ад 12 рублёў. Ручнікі каштуюць прыкладна аднолькава — 5—6 рублёў. А вось рытуальны камплект у царкоўнай лаўцы можна заплаціць ад 8,5 да 29 рублёў. У рытуальнай краме — сярэдні кошт камплекта 10—15 рублёў.

А вось рытуальнае адзенне, якое прадаецца ў рытуальных крамах, нават даражэйшае за адзенне, якое можна купіць у звычайнай краме.

Рытуальны абутак — 25—40 рублёў, касцюм каштуе прыкладна 55 рублёў. Самая танная труна цяпер каштуе ад 145 рублёў.

Калі вы захочаце запрасіць бацюшку дадому, яго візіт будзе каштаваць 100 рублёў.

Столькі просяць за выкананне рэлігійных рытуалаў у праваслаўнай царкве ў Маладзечне. 

Столькі просяць за выкананне рэлігійных рытуалаў у праваслаўнай царкве ў Маладзечне. 

«Цяпер для ўсіх цэркваў зрабілі аднолькавую цану. Няважна, дзе вы будзеце замаўляць паслугу, за адпяванне дома папросяць 100 рублёў, хрэсьбіны — 80 рублёў, вянчанне — 120 рублёў», — расказалі ў царкве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?