Кожны тыдзень магчымасць паляцець у Францыю атрымлівалі два шчасліўчыкі. Усім пераможцам дасталіся тыднёвыя туры на дваіх у Парыж з наведваннем Дыснейлэнда і агляднай экскурсіяй па самым рамантычным горадзе.
Агулам «Суседзі» разыгралі больш за 1400 падарункаў. Галоўны прыз — аўтамабіль — знайшоў сваю ўладальніцу ў фінальным туры. Кампактны красовер Citroen C3 выйграла жыхарка Асіповіч, якая зрабіла шчаслівую пакупку ў мясцовай краме.
«Французскія вакацыі» аказаліся надзвычай папулярнымі: за 7 тыдняў гульні было выдадзена больш за 100 тысяч гульнявых кодаў. Найбольш прэтэндэнтаў на прызы было з Мінска, але актыўна ўдзельнічалі і рэгіёны.
«Мы вырашылі па-суседску зладзіць пакупнікам «французскія вакацыі», таму кожны тыдзень адпраўлялі па дзве сям'і ў парыжскі Дыснэйлэнд. А напрыканцы яшчэ і разыгралі аўтамабіль — таксама, дарэчы, французскі. Колькасць удзельнікаў пераўзышла ўсе чаканні, што збольшага тлумачыцца простымі правіламі», — пракаментавалі ў «Суседзях».





