«Наша Ніва» распыталася ў інжынера па якасці Салігорскай птушкафабрыкі Святланы Катовіч, як так атрымалася, калі ў Беларусі таксама ёсць свой цэнтр сертыфікацыі «БелХаляль».

«Па-першае, халяльныя яйкі мы вырабляем ужо паўтара года, а цэнтр сертыфікацыі ў Беларусі з’явіўся толькі ў лістападзе 2018 году. Па-другое, мы арыентаваныя на экспарт сваёй прадукцыі ў краіны мусульманскага свету. А гэта была іх умова, што сертыфікацыя павінна быць расійскай, зробленая кампетэнтнай арганізацыяй пры Духоўным упраўленні мусульман», — адказала Святлана Катовіч.

У аддзеле маркетынгу фабрыкі патлумачылі, што халяльныя яйкі адрозніваюцца ад звычайных тым, што пры іх вырабе не ўжываліся інгрэдыенты жывёльнага паходжання. Папросту гаворачы, курыцы, што неслі гэтыя яйкі, елі толькі раслінны корм.

«Халяльныя яйкі — гэта пакуль выставачны экспанат. Так, мы арыентуемся на краіны мусульманскага свету, але дамовы наконт паставак у нас пакуль няма. Не можам сысціся ў цане», — дадалі ў аддзеле маркетынгу.

Затое гэтыя яйкі свабодна можна купіць у беларускіх магазінах.

«Для беларусаў халяльнасць — гэта сінонім правільнага харчавання. Сапраўды, халяльныя яйкі маюць больш яркі жаўток, яны менш каларыйныя», — расказалі на Салігорскай птушкафабрыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?