Фота з інстаграма гурта Metallica
Здарэнне адбылося ў Маскве, там паліцыя затрымала 33-гадовага мужчыну, які знаходзіўся ў федэральным вышуку.
Як паведамляе тэлеканал «Mash», падазраваны быў затрыманы непасрэдна на стадыёне «Лужнікі» на канцэрце гурта Metallica.
Затрыманы з'яўляецца выхадцам з Томскай вобласці. У вышук ён трапіў пасля здзяйснення злачынстваў у Самары. Прыбыўшы ў Маскву, чалавек не мог прапусціць выступ свайго ўлюбёнага гурта.
«Спадзяваўся, што праскоча, але сталічную паліцыю недаацаніў. У «Лужніках» паліцыя была з цудоўнай прыладай для вызначэння твараў», — гаворыцца ў паведамленні.