Пакуль усе занепакоеныя лёсам Лесікаў, якія засталіся пасля Еўрапейскіх гульняў, мы пачалі забывацца, што недзе па краіне параскідала зубраў Валераў. Яны аказаліся непатрэбныя пасля чэмпіянату свету па хакеі такога ўжо далёкага 2014 года.

Аднаго з Валераў «Наша Ніва» заўважыла на прыватным падворку ў вёсцы Хоўхлава на Маладзечаншчыне. 

«Майго цёзку Валеру падарылі мне сваякі, як бы мовіць, басяцкі падгон. Адразу пасля чэмпіянату, пазванілі, кажуць: забірай. Ён складваецца, таму ў машыну ўлез лёгка.

Ранейшага я яго лёсу не ведаю. Ну недзе стаяў жа…

Тут за 4 гады вы першыя запыталіся пра яго, усім суседзям па барабане. Стаіць і стаіць. А я да яго ўжо і прывык.

Як бачыце, ён выдатна захаваўся. Не паламаўся, не аблез на сонцы. На зіму, праўда, у хлеў прыбіраем», —

распавёў цяперашні гаспадар зубра Валер Нявера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?