У мінчука Андрэя — гусак і гуска. Ён вырашыў іх пажаніць і зладзіць урачыстую цырымонію, але гарадскім уладам такая ідэя прыйшлася не па душы, піша Tut.by.

vk.com/harvymaridge

vk.com/harvymaridge

Абаім гусям — паўтара года. Адзін, па мянушцы Харвістар, жыве з Андрэем у кватэры, гуска Крышна — на дачы.

— Харві прыязджае наведваць Крышну, і яны разам вельмі добра пачуваюцца. Як з'явілася ідэя вяселля? Прачыталі каментары падпісчыкаў, што гусаку патрэбна сяброўка і было б выдатна іх пажаніць, — распавядае Андрэй.

Каб аб'яднаць закаханых, Андрэй напісаў адпаведную заяву.

vk.com/harvymaridge

vk.com/harvymaridge

Ён хацеў правесці ўрачыстую цырымонію ў Лошыцкім парку, але чыноўнікі яму адмовілі, спаслаўшыся на тое, што выязная рэгістрацыя праводзіцца на аснове заявы грамадзян.

vk.com/harvymaridge

vk.com/harvymaridge

У дакуменце таксама адзначалася, што гусі не адпавядаюць артыкулу 12 Кодэкса РБ аб сям'і і шлюбе («Шлюб — гэта добраахвотны саюз мужчыны і жанчыны, які заключаецца на ўмовах, прадугледжаных гэтым Кодэксам, накіраваны на стварэнне сям'і і спараджае для бакоў узаемныя правы і абавязкі»).

Зрэшты, як распавёў Андрэй, урачыстая цырымонія ўсё ж такі адбудзецца 28 ліпеня ў адным з клубаў на мінскай вуліцы Кастрычніцкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0