Гэтыя мілыя птушкі жывуць у мінскім заапарку, фота minskzoo.by
«Воблака Mail.ru» склала рэйтынг самых папулярных месцаў у свеце, якія фатаграфуюць турысты, паведамляе ria.ru.
З дапамогай тэхналогіі камп'ютарнага зроку эксперты прааналізавалі здымкі падарожнікаў і вызначылі найбольш папулярныя адрасы.
У свеце найчасцей трапляе на фота Эйфелева вежа ў Парыжы, затым ідуць Калізей і фантан Трэві ў Рыме.
А вось у Мінску турысты часцей за ўсё імкнуцца сфатаграфаваць Нацыянальную бібліятэку, Чырвоны касцёл і … Мінскі заапарк.