Беларуская чыгунка плануе ўкараніць паслугу па аплаце бялізны ў цягніках пры куплі білета ў касе.
Гаворка ідзе пра тое, каб даваць такую паслугу па жаданні пасажыра: купляючы білет на цягнік, ён зможа адразу ў касе заплаціць і за карыстанне пасцельнай бялізнай у купэйных і плацкартных вагонах.
З 15 ліпеня гэтая дадатковая паслуга на Беларускай чыгунцы давалася ў тэставым рэжыме. Пры афармленні праязных дакументаў праз інтэрнэт яна была недаступная. Як растлумачылі ў БЧ, па тэхнічных прычынах у працэсе афармлення квітка праз інтэрнэт кошт квітка адлюстроўваўся разам з коштам пасцельнай бялізны, аднак пры аплаце квітка кошт пасцельнай бялізны не спісваўся. Ад 18 ліпеня гэтая паслуга будзе прыпыненая для дапрацоўкі праграмнага забеспячэння.
0
0
0
0
0
0