Стваральнік алеі з парасонамі на Камсамольскай velcom | A1 запусціў шэрынг парасонаў у Мінску. Цяпер любы мінак можа бясплатна скарыстацца «камфортным парасонам» у выпадку непагадзі, а пасля падзяліцца з іншымі.

Механіка шэрынгу простая: парасон можна ўзяць у спецыяльных кошыках ці проста знайсці ў горадзе, а калі надвор'е палепшыцца, пакінуць на бачным месцы — напрыклад, ля ўваходу ў кафэ, на станцыі метро, ​​каля аўтобуснага прыпынку, на лаўцы. Схема нагадвае аналагічныя сэрвісы арэнды самакатаў ці аўто. Адрозненне ў тым, што за парасоны не трэба плаціць, а карыстацца імі можна ў безлімітным рэжыме. Калі надвор'е пачне псавацца зноў, пакінуты парасон дапаможа іншаму мінаку.

Парасоны можна выкарыстоўваць не толькі як укрыццё ад дажджу, але і як яркі аксэсуар для летніх сэлфі. Пачынальнікі парасонашэрынгу заклікаюць выкладаць гэтыя фота ў сацсеткі з хэштэгам #комфортныйзонтик.

У шэрынгу ўдзельнічаюць парасоны трох колераў: белага, чырвонага і жоўтага. У горадзе іх лёгка пазнаць па надпісе «Камфортны парасон». Часовыя скрыні з парасонамі для шэрынгу размясцілі на «Камфортнай алеі» па вуліцы Камсамольскай і ля ўваходу ў цэнтр продажаў velcom | А1 па адрасе Інтэрнацыянальная, 36-2.

«Запуск шэрынгу парасонаў — першы крок на шляху, каб ідэя даступнага ўсім без выключэння пракату стала часткай сацыяльнага жыцця Мінска. Мы ўпэўненыя, што гэтая актыўнасць прыйдзецца даспадобы гараджанам і дазволіць зрабіць наш горад больш камфортным, яркім і прыязным ва ўмовах непрадказальнага надвор'я. Апроч таго, запрашаем далучыцца да далейшага развіцця ідэі ўсіх зацікаўленых. Каб шэрынг стаў часткай гарадской інфраструктуры, неабходны актыўны ўдзел і цікавасць як саміх мінчан, так і ўласнікаў бізнэсу: кафэ, крамаў і іншых грамадскіх устаноў. Спадзяёмся, што наш прыклад у будучыні трансфармуецца ў вялікі праект, які зробіць жыццё гараджан яшчэ больш камфортным», — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom | A1 Мікалай Брэдзелеў.

Больш за 100 «камфортных парасонаў» ужо «шпацыруюць» па Мінску, а ўжо праз тыдзень іх колькасць узрасце амаль да 300: дададуцца тыя, якія цяпер упрыгожваюць вуліцу Камсамольскую. Саму «камфортную алею» можна будзе наведаць да 21 ліпеня ўключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0