guinnessworldrecords.com

guinnessworldrecords.com

Вуліца Ффорд Пен Ллех (Ffordd Pen Llech) у цэнтры горада Харлеч ў Паўночным Уэльсе з вуглом уздыму 37,45 градуса ўвайшла ў Кнігу рэкордаў Гінеса, як самая крутая ў свеце. Пра гэта паведамляе выданне The Telegraph.

Папярэднім рэкардсменам была вуліца Болдуін у горадзе Данідзіне ў Новай Зеландыі, пад'ём якой складае 35 градусаў. Але валійскія актывісты былі не згодныя з такім рашэннем і сцвярджалі, што іх вуліца падымаецца ўверх пад большым вуглом. Па выніках спрэчкі спецыялісты Кнігі рэкордаў Гінеса правялі незалежную праверку 6 чэрвеня, у выніку якой быў усталяваны нахіл у 37,45 градуса, піша выданне.

Запіс аб вуліцы ўжо з'явіўся на сайце кнігі рэкордаў. Мясцовыя жыхары, як адзначае выданне, разлічваюць, што рэкорд дазволіць ім прыцягнуць больш турыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0