Ноччу на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Берута, як паведамляла «НН», адбылася аварыя з удзелам каршэрынгавага аўтамабіля.

ДТЗ трапіла на відэарэгістратар відавочцы.

«Вырашыў павярнуць налева перад патокам машын, яго быццам бы прапусцілі два шэрагі, але па трэцяму як ляцеў, так і ляцеў (па паласе, у якой прама «цагліна» вісіць)», — апісаў абставіны аварыі відавочца пад нікам Багі на форуме Анлайнера.

«І адбылася сустрэча двух адзінотаў. З Polo выйшаў малады-засмучаны хлопец, мабыць выйграў хвіліну», — іранізуе Багі.

«Аўтамабіль Шкода ехаў па вуліцы Прытыцкага з боку праспекта Пушкіна ў напрамку вуліцы Альшэўскага, а Фальксваген рабіў левы паварот з вуліцы Прытыцкага на вуліцу Берута. Адбылося сутыкненне. У выніку ДТЗ пацярпела пасажыр Фальксвагена, яе шпіталізавалі. Жыццю нішто не пагражае. Вядзецца праверка», — распавяла Onliner афіцыйны прадстаўнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Папова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?